23.05.2024
Кастрычніцкі раён. Жыхарам раёна аб бяспецы

У Кастрычніцкім раёне прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае бяспецы ў вясенне-летні перыяд.

У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» у парку «Курасоўшчына» ратавальнікі правялі тэматычнае мерапрыемства для жыхароў раёна. Для прысутных працавалі кропкі актывацыі, на кожнай з якіх дзеці і дарослыя маглі пазнаёміцца з працай ратавальнікаў, іх абсталяваннем і тэхнікай, а таксама атрымаць карысныя веды, удзельнічаючы ў інтэлектуальных гульнях.

Госці мерапрыемства маглі прымяраць баявое адзенне ратавальніка і маску апарата са сціснутым паветрам. Асаблівую цікавасць у малышоў выклікаў службовы аўтамабіль, аснашчаны светлавымі і гукавымі апавяшчальнікамі. Таксама ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў выратаванні тапельца пры дапамозе выратавальнага круга.

Мерапрыемства прайшло пазнавальна і весела. Ратавальнікі чарговы раз нагадалі бацькам і дзецям аб неабходнасці захавання правілаў бяспечных паводзін.