Кароткі экскурс у гісторыю
У 1954 годзе сардэчна расчыніла свае дзверы ўстанова дашкольнай адукацыі "Дзіцячы садок №1 г.Мінска", які размясціўся ў класічнай пяціпавярхоўцы сталінскага перыяду па вуліцы Ульянаўская, 39, што за некалькі крокаў ад сталічнага вакзала. Увесь першы паверх поўнасцю адведзены пад установу дашкольнай адукацыі. Трапляючы ўнутр, разумееш: тут - праўдзівы аазіс дзяцінства, напоўнены атмасферай гасціннасці, дабра і прыгажосці.
У далёкія 50-ыя гады, калі адбудоўваўся пасляваенны Мінск, дзіцячы садок з нецярпеннем чакалі чыгуначнікі і іх дзеці. Якім палацам ён ім здаваўся спачатку. Работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі нястомна працавалі, робячы ўсё, каб выхаванцам было добра ў іх другім доме. У летні перыяд дзеці дашкольнага ўзросту праходзілі аздараўленне на дачным комплексе "Крыжоўка". Працавалі з выхаванцамі вопытныя педагогі, закаханыя ў сваю справу. Узначальвала калектыў Маранкова Ксенія Дзмітрыеўна - першы загадчык Д/С №13, ад якога і вядзе сваё летазлічэнне "Дзіцячы садок №1 г.Мінска".
З мая 2010 года дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы садок №1 г.Мінска" перайшла ў веданне Упраўлення па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
Кіруе ўстановай дашкольнай адукацыі Казак Святлана Юр'еўна - вопытны педагог, сапраўдны прафесіянал.
Педагогі і ўвесь калектыў у цэлым вядуць адукацыйную работу ў цесным узаемадзеянні з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх выхаванцаў. Імкнуцца да таго, каб іх праца прыносіла радасць і эмацыйны дабрабыт кожнаму дзіцяці.
Ва ўстанове функцыянуе 5 груп.









