Аб арганізацыі
Старшыня прафсаюзнага камітэта першаснай арганізацыі" дзіцячы сад №1 г.Мінска " Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі - Юргульская Вольга Мікалаеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі.
Асноўны напрамак дзейнасці нашага прафсаюзнага камітэта-абарона сацыяльна-эканамічных і прафесійных інтарэсаў работнікаў.
У складзе прафсаюза - 25 чалавек, гэта 100% сяброўства. Прафкам сочыць за строгім выкананнем заканадаўства, калегіяльна вырашае пытанні прэміравання і ўзнагароджання работнікаў, дэлегуе ў склад атэстацыйнай камісіі вопытных педагогаў. Наш згуртаваны калектыў - заслуга прафкама. Бо менавіта прафкам арганізуе сумесныя паходы ў тэатры і музеі, арганізуе пазнавальныя экскурсіі. Праблемы работнікаў прафсаюз вырашае аператыўна, дзякуючы чаму, ён карыстаецца заслужаным аўтарытэтам. На прафсаюзных сходах абмяркоўваюцца і прымаюцца лакальныя дакументы.
