КАК ФОРМИРУЕТСЯ ЛЮБОВЬ К РОДНОМУ КРАЮ

Детство – ответственный этап в становлении личности и ее нравственной сферы. Понятие патриотизма многообразно по своему содержанию – это и уважение к культуре своей страны, и ощущение неразрывности с окружающим миром, и гордость за свой народ и свою Родину.

Ребенок с первых лет жизни должен сердцем и душой полюбить свой родной край, культуру, испытывать чувство национальной гордости, что называется «пустить корни в родную землю».

Любовь к Родине начинается у ребенка с отношения к семье, к самым близким людям – к матери, отцу, бабушке, дедушке. Это корни, связывающие его с родным домом и ближайшим окружением; с восхищения тем, что видит перед собой малыш, чему он изумляется и что вызывает отклик в его душе.

Есть Родина большая и родина малая. Большая Родина – это наша необъятная страна Беларусь. А малая родина – это место, где человек родился и живет.

Сейчас модно и пользуются спросом поездки за границу для отдыха в период отпуска, все стремятся в дальние места. И так складывается, что дети больше знают о других странах, чем о родной стороне, где они родились, и живут. А попробуйте организовать поездки, экскурсии по родному краю. Вы удивитесь сами, и обогатите внутренний мир вашего ребёнка открывшимися возможностями. Красота природы, богатое историческое прошлое и настоящее края, таланты народа, его уникальные умения в прикладном народном творчестве -  настоящая кладовая познаний родного края. Есть современное хорошее понятие как сельский туризм. Как раз он и помогает открывать уникальные стороны жизни родного края.

Уважаемые родители! Поставьте своей целью воспитать у своих детей любовь к своей деревне, родному краю, стране. Но прежде вам самим необходимо изучить его историю, посетить музеи и памятные места.

Воспитание детей – не только наша задача, воспитателей и педагогов. Неотъемлемой частью в этом деле является личный пример родителей. Вы, уважаемые родители – первые воспитатели ребёнка. Поэтому, в выходные дни совершайте с детьми экскурсии по памятным местам. К. Паустовский говорил: «Человеку нельзя жить без родины, как нельзя жить без сердца», нельзя любить то, чего не знаешь. Поэтому наша совместная задача – научить детей любить свой край, а, следовательно, больше узнавайте о нём, умейте ценить его историю.

 

Ці ведаеце вы, што ...

Самыя яркія старонкі беларускай гісторыі, унікальная прырода, самабытная культура і асобы, якія змянілі свет ...

Ці ведаеце вы, што ...

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» - адзінае месца на планеце, дзе існуюць першабытныя пойменныя дубровы.
У нацыянальным парку практычна ў некранутым стане захаваліся унікальныя пойменныя ландшафты Беларускага Палесся - з дзюнамі, катлавінамі і лагчынамі, дзе сярод дуброў і ясеннікаў размешчана больш за 30 азёр. На Палессі таксама захаваліся самыя вялікія натуральныя балота ў Еўропе. Найбольш буйныя з іх - Званец (150 кв. км) і Дзікае (80 кв. км).
 Белавежская пушча - самы буйны старажытны лес Еўропы. 
Звесткі пра пушчу сустракаецца яшчэ ў антычнага гісторыка Герадота (5 ст. Да н.э.) і ў Іпацьеўскім летапісе (983 г.). У канцы XIV ст. вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Ягайла аб'явіў пушчу запаведнай і ўстанавіў забарону на паляванне. Старажытны лес ахоўваецца ўжо 600 гадоў. У Белавежскай пушчы налічваецца каля 2 тысяч дрэў-волатаў. Некаторыя з іх з'явіліся яшчэ да адкрыцця Калумбам Амерыкі! Белавежская пушча ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

Нясвіж належаў аднаму з найбагацейшых у Еўропе роду Радзівілаў.
 
Шмат каму ў сваім непаўторным абліччы Нясвіж абавязаны тварэнням італьянскага архітэктара Яна Джаванні Марыі Бернардоні. Паводле яго праектах у XVI стагоддзі ўзведзены замак і фарны касцёл Божага цела - першае на тэрыторыі Рэчы Паспалітай збудаванне ў стылі барока. У храме знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Еўропе некропаль княжацкага роду, які налічвае 102 саркафага членаў сям'і Радзівілаў. Нясвіжскі замак уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 
 

У Беларусі жыве найбуйнейшая ў свеце папуляцыя зуброў. Гэтыя жывёлы самыя цяжкія і буйныя наземныя млекакормячыя на еўрапейскім кантыненце, апошнія еўрапейскія прадстаўнікі дзікіх быкоў. Мікола Гусоўскі напісаў сваю знакамітую «Песню пра зубра» па замове Папы Рымскага Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Найбольшая колькасць зуброў жыве ў Белавежскай пушчы.

 Адзін з трох усходнеславянскіх Сафійскі сабор знаходзіцца ў Беларусі. Гэты манументальны помнік архітэктуры пабудаваны ў Полацку паміж 1044-1066 гадамі пры князі Усяслава Брачыславіча, празваным Чарадзеем, як сімвал роўнасці з самымі ўплывовымі старажытнарускімі гарадамі - Кіевам і Ноўгарадам, дзе таксама былі ўзведзены саборы ў гонар святой Сафіі. 

Беларусы аднымі з першых у Еўропе, яшчэ ў 1517 годзе, мелі сваю друкаваную Біблію.
Беларускі першадрукар Францыск Скарына сваю выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжыца» і Апостал. Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, своеасаблівымі ілюстрацыямі і гравюрамі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства.
 
Чатырнаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў маюць беларускія карані.
 
Гэта самая прэстыжная міжнародная прэмія існуе ўжо больш за 100 гадоў і за гэты час была ўручана прадстаўнікам самых розных краін. Імёны многіх нобелеўскіх лаўрэатаў з беларускімі каранямі вядомыя зараз ўсім свеце. Гэта, у прыватнасці, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы, хіміі і фізіцы - Жарэс Алфёраў, Сайман Каваль, Аарон Клуг; лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру - Іцхак Рабін, Менахем Бегін і Шымон Перэс. 

Партызанскі рух у Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны было самым магутным у Еўропе.
  Ужо ў 1943 годзе партызаны кантралявалі каля 60% тэрыторыі рэспублікі. На тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў самы буйны ў Еўропе яўрэйскі партызанскі атрад, арганізаваны братамі Бельскімі. Аб рэальных падзеях, звязаных з дзейнасцю атрада, расказвае фільм амерыканскага рэжысёра Эдварда Цвіка паводле сцэнарыя Клея Формана «Супраціў», прэм'ера якога прайшла ў студзені 2009 года.
 

 Рэліквію беларусаў - слуцкія паясы - ткалі толькі мужчыны.
Насілі паясы толькі мужчыны і нават вязаць уладальнікам дапамагалі толькі мужчыны. Хадзіла павер'е, што калі жаночая рука дакранецца да каштоўных нітак, тканіна пацьмянее і пояс можна будзе адразу выкінуць. Знакамітыя паясы выпускала не толькі слуцкая мануфактура. Але нават у Францыі ў Ліёне паясы рабілі «па тыпу слуцкіх» і нават ставілі «слуцкую» метку.
 

 Кніжны куток 

На дадзенай старонцы вы зможаце знайсці і прачытаць патрэбныя і цікавыя вам казкі, вершы, песні, загадкі, лічылкі і многае іншае на беларускай мове. Кніжны куток створаны з мэтай азнаёміць бацькоў і дзетак з багаццем беларускамоўнай дзіцячай літаратуры. 

  Лічылкі і забаўлянкі для дзяцей 

Гушкі, гушкі, гушкі,                       
Прыляцелі птушкі,
 Селі на варотах
 У чырвоных ботах.                         
Боты паскідалі,
Кругом паляталі.
Сталі сакатаці.
Чаго птушкам даці?
Прынясу ім жыта,
Будуць птушкі сыты.
Пасыплю гароху —
Хай ядуць патроху.
 Ды насыплю грэчкі —
 Хай нясуць яечкі.
 

КУКАРЭКУ, ПЕВУНОК

Кукарэку, певунок,
Залаценькі чубок,
Пад паветачку пайшоў,
Курку-рабку там знайшоў.
Пачаў курку пытаць,
Ці ўмее чытаць.
— Не чытаю, не пішу,
Толькі яйкі нясу.
Што дзень дзецям нашу
Аж па цэламу кашу. 
 

КУЮ, КУЮ НОЖКУ     

Кую, кую ножку,
Паеду ў дарожку.
Дарожка крывая,
Кабылка сляпая,
Еду, еду, еду,
Ніяк не даеду.
Прыпрагу сароку,
Паеду далёка,
У новай кашулі
Да майго дзядулі.
Скоранька паеду,
Каб паспець к абеду.
 

Ладу, ладу, ладки

— Ладу, ладу, ладкі
Дзе былі?
— У бабкі.
— А што елі?
— Кашку.
— А што пілі?
— Малачко.
Бабулька казала,
Як нас частавала:
— Прыходзьце часцей,
Пачастую смачней:
Дам вам сыраквашкі,
 Бярозавай кашкі.

Люлi, люлi, люлi

Люлі-люлі-люлі,
Прыляцелі куры,
Селі на варотах
У чырвоных ботах.
Сталі сакатаці —
Што курачкам даці?
Ці ячменю жменьку?
Ці гарошку трошку?
Ці жыта карыта?
Ці бобу каробу?
Трэба даць ім грэчкі,
Каб неслі яечкі.

 СОНЕЙКА-СОНЦА

Сонейка-сонца,
Выгляні ў аконца,
Пасвяці нам трошку,
Дам табе гарошку.
 

САРОКА-ВАРОНА 

Сарока-варона
На прыпечку сядзела,
Кашку варыла,
Дзетак карміла.
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
Гэтаму дала,
А гэтаму не дала.
Гэты пальчык —
Вялікі гультайчык:
Круп не драў,
Цеста не мясіў,
Вады не насіў.
Лыжка на паліцы,
Кашка ў камяніцы.
Шуг! Шуг! Шуг!
Паляцелі —
На галоўку селі.

          ЯГОРАЧКА

Горкай, горкай, горачкай
Ішоў малы Ягорачка.
Ваўкоў не баяўся,
Страхаў не пужаўся.
Выразаў Ягорачка
Дудачку-свісцёлачку,
I свістаў ён птушачкай,
Птушачкай-пяюшачкай.
  

Падрыхтавала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Бубнова I. Г.

Літаратура:

1.Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі / М-ва адукацыі Рэсп.Беларусь. - Мінск: НІА, 2023.

2. Навукава-метадычныя часопісы "Пралеска", 2022.