17.03.25
"За бяспеку разам!"

17 сакавіка ў Рэспубліцы стартавала прафілактычная акцыя "За бяспеку разам» Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правілаў альбо ўсвядомленае грэбаванне мерамі бяспекі.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы ў вяснова-летні перыяд з 17 сакавіка па 4 красавіка 2025 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» (далей – акцыя). Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

У рамках акцыі звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля можа любы жадаючы.

 

Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці – Усталюйце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.

Прымайце ўдзел у акцыі і будзьце ў бяспецы!