04.04.25
Зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

31 сакавіка, Мінск / Кар. БЕЛТА/. Лагатып (сімвал) 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне зацверджаны, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Лагатып аўтараў Максіма Шніпа і Крысціны Пачобут перамог у конкурсе, абвешчаным Міністэрствам культуры Беларусі.

Лагатып (сімвал) можа быць выкарыстаны пры правядзенні сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, шляхам размяшчэння ў сродках масавай інфармацыі, на аб'ектах вонкавай рэкламы, у Інтэрнэце на афіцыйных сайтах дзяржорганаў і арганізацый, іншых інтэрнэт-рэсурсах, а таксама іншымі спосабамі, не забароненымі заканадаўствам і прадугледжанымі дагаворам невыключнай адкрытай ліцэнзіі, размешчаным на сайце Міністэрства культуры.